У "Галоўным эфіры" распавядзем і пакажам усё галоўнае за тыдзень

21 апреля 2019

Мы пачынаем "Галоўны эфір" у месцы, дзе кожны дзень прымаюць найважнейшыя рашэнні і для краіны, і для кожнага з нас. Парламент - той самы народна-палітычны цэнтр, які адказвае за правілы жыцця ў Беларусі. І, вядома, вызначае курс краіны на знешняй сусветнай арэне. Але адзін раз на год гэта месца дыскусій на самыя вострыя тэмы прыкоўвае да сабе павышаную ўвагу. Яшчэ хвіліна, і ўся краіна ўбачыць у прамой трансляцыі Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту.

Асаблівасць цяперашняга Паслання ў тым, што яму папярэднічала маштабная падрыхтоўка. Пытанні, якія задавалі людзі ў пачатку сакавіка на "Вялікай размове з Прэзідэнтам", сталі тым падмуркам, на якім гэтым разам будуецца найважнейшае праграмнае выступленне беларускага лідара. Магчыма, у гэтым і ўтойвалася галоўная місія "Вялікай размовы" стварыць зрэз самых актуальных тэм і праблем простага чалавека. Нагадаем, шматлікія пытанні было даручана вырашыць на працягу некалькіх дзён. А мы зараз паглядзім на свет яшчэ больш шырока.

І каб свет нас таксама пачуў, убачыў і ацаніў, для пачатку навядзем парадак у сваім доме. Яшчэ адна вясновая традыцыя кожны год аб'ядноўвае мільёны беларусаў. І зусім не абавязкова брацца за такую працу менавіта ў суботу! На нашай зямлі прынята падтрымліваць парадак і наводзіць глянец - асаблівы - у чаканні гасцей. Хтосьці прыбіраецца пасля зімы, хтосьці перад Вялікаднём, але, так або інакш, у гэтыя (часцяком) першыя цёплыя дні людзі разам робяць свет вакол прыгажэйшым. Суботнік стаў нават больш чым проста традыцыяй. Хутчэй, звычкай беларусаў. А вось карані ўжо векавыя! Сёлета споўнілася роўна сто гадоў з моманту першага ў гісторыі камуністычнага суботніка!

А мы, як заўсёды нядзельным вечарам, распавядзем і пакажам усё самае галоўнае за тыдзень!