У "Галоўным эфіры" мы памятаем, гаворым і будзем расказваць і ганарыцца сваёй, нашай Перамогай

12 мая 2019

Гэта "Галоўны эфір", і гэта дні, калі мы святкуем нашу Вялікую Перамогу ў Вялікай Айчыннай. Кожны год 9 Мая ўсе мы, хто паважае подзвіг нашых продкаў, заміраем у струмені спраў і клопатаў, каб яшчэ раз усвядоміць сваю трагічную, але хвалебную гісторыю, зірнуць на свет вакол нас па-іншаму. На гэтую зямлю, якая адправіла на фронт той вайны больш як мільён дзвесце тысяч беларусаў, і ўспомніць герояў.   

Подзвіг пакалення пераможцаў, усяго нашага народа - бессмяротны. У Беларусі гэтыя словы ведаюць і прамаўляюць не толькі ў святы. А памяць захоўваюць не толькі ў сямейных архівах. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны - адзін з сімвалаў сталіцы і частка нашай духоўнай скарбніцы.

Зусім хутка, да Дня вызвалення нашай радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, тут з'явіцца новы экспанат. Альбом "Беларусь памятае". Унікальны збор фактаў аб нашых героях у гэтыя хвіліны папаўняецца па ўсёй краіне новымі гісторыямі подзвігаў.