У "Галоўным эфіры" - мумі-тролі

26 октября 2014

Ужо заўтра ў школьнікаў пачынаюцца канікулы. Бацькі спешна прыдумляюць, куды схадзіць, што паказаць, якую прэм'еру наведаць. І ў гэтым сэнсе ў нас сёння для вас сапраўдны падарунак.

Хто не памятае савецкіх мультфільмаў пра пацешных мумі-троляў? Успамінайце, успамінайце… Наймілейшыя істоты, падобныя да маленькіх бегемоцікаў. І сёння ў "Галоўным эфіры" з Фінляндыі, сваёй радзімы - мумі-тролі.