Сёлета "Славянскі базар у Віцебску" сабраў рэкордную колькасць краін

12 июля 2015

Чатыры з паловай тысячы ўдзельнікаў і гасцей форуму, больш за 350 акрэдытаваных журналістаў і каля 100 мерапрыемстваў не толькі ў горадзе, але і за яго межамі. У паўночную сталіцу Беларусі прыехалі зорныя госці, у многіх з іх ужо адбыліся сольныя канцэрты. Увага публікі прыкаваная і да конкурсаў выканаўцаў.

Дарэчы, вынікі стануць вядомыя ўжо заўтра на ўрачыстай цырымоніі закрыцця міжнароднага фестывалю. Прамую трансляцыю канцэрта пакажуць тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Ну, а прама зараз - насычаны музычны вечар "Славянскага базару".