І напрыканцы тое, аб чым не згадаць сёння проста не можам. Сёлета - у Год культуры - нашаму легендарнаму песняру Уладзіміру Мулявіну споўнілася б 75 гадоў. На тыдні яго ўспаміналі ў Мінску. У Белдзяржфілармоніі дзейнічае некалькі залаў з асабістымі рэчамі, дакументамі і фатаграфіямі народнага артыста СССР. Менавіта тут ён ствараў свае хіты.
А наогул, сёлета па ўсёй Беларусі пройдуць дні памяці Мулявіна. А яшчэ любімаму песняру прысвечаны цяперашні "Славянскі базар". І, дарэчы, аб прысвячэннях... Адна з песень, якую выканае беларускі ўдзельнік на конкурсе ў Віцебску, таксама аўтарства Уладзіміра Георгіевіча.
І вось сёння разам з намі беларускі голас на цяперашнім "Славянскім базары" Аляксей Грос.













