У балоце пад Сянно выяўлены танк "Клім Варашылаў"

15 ноября 2015

У балоце пад Сянно пошукавікі выявілі цяжкі танк часоў Вялікай Айчыннай "Клім Варашылаў". Гэта баявая адзінка - нават яе асобныя вузлы - не прадстаўленыя ў музеях Беларусі. КВ-1 выпускаўся на Кіраўскім заводзе ў даваенныя гады і першыя два гады вайны. Цяжкія танкі не складалі аснову парку Савецкай арміі. Акрамя таго, што іх было нямнога, падбітыя машыны пераплаўляліся. Таму праз 70 гадоў знайсці "жывы" КВ - вялікі поспех. У Сенненскім раёне разгарнулася спецаперацыя па ўзняцці ваеннага артэфакта. Вольга Маслоўская сачыла за развіццём падзей.

У лес ля вёскі Тесішча пошукавікаў прывялі дакументальныя сведчанні і расказы старажылаў. У непраходным балоце знаходзіцца савецкі танк. Дакладнае месцазнаходжанне ўстанавілі з дапамогай магнітамераў і глыбінных металадэтэктараў. Удалым аказаўся і пробны раскоп.

І ўжо зразумела - пад нагамі рэдкая знаходка. Цяжкі танк "Клім Варашылаў", які сышоў з канвеера Кіраўскага завода ў 1940 годзе.

У балоце пад Сянно разгарнулася сапраўдная спецаперацыя па выманні рэдкага ўзору ваеннай тэхнікі. Спецыялістам дапамагаюць разлікі МНС і валанцёры.

Каб падабрацца да месца, дзе 70 гадоў праляжаў танк, пошукавікі спачатку адпампавалі ваду, затым некалькі дзясяткаў квадратных метраў прайшліся сапёры. Пад невялікім пластом торфу знайшлі 10 танкавых снарадаў. Ну а шлях спецтэхніцы расчышчалі з дапамогай бензапіл.

Вядома, што танк падарваў сам экіпаж. Але раней гэтая баявая машына ліквідавала варожую калону. Трапіўшы ў балота, цяжкі танк уграз. Экіпаж да апошняга змагаўся за свой КВ.

Мясцовы жыхар Леанід Красноўскі памятае, як у пачатку ліпеня 41-га ў іх дом прыйшлі савецкія танкісты.

І гэта, магчыма, яшчэ адна сенсацыя. У балоце побач з КВ-1 можа знаходзіцца іншая баявая машына. Пошукавікі ніколькі не здзіўленыя. У першы месяц вайны тут ішлі разлютаваныя танкавыя баі.

У танкавай бітве пад Сянно сышліся 2 тысячы баявых машын - савецкіх і варожых. Чырвоная армія страціла тут 700 танкаў. У памяць аб трагічных і гераічных падзеях пачатку войны некалькі гадоў таму ў цэнтральным скверы Сянно адкрылі манумент.

Устаноўлены ІС-3 1945 года выпуску, вядома, не мог прымаць удзел у баях пад Сянно. Іншая справа, КВ-1, якіў захраснуў у балоце.

Над уздымам танка працуюць інжынеры і механікі-рэстаўратары. Ужо не адны суткі.

Праз некалькі хвілін пошукавікі дастануць вежу танка КВ. Але сам момант узняцця паказаць мы не зможам. У мэтах бяспекі журналістаў папрасілі адысці.

6-тонны артэфакт на паверхні. Пошукавікі віншуюць адзін аднаго з першай перамогай, чысцяць ад гразі. Адразу адзначаюць - стан вежы добры. Захавалася нават заводская фарба.

Выхадзец Ніжняга Ноўгарада, танкіст-ас ваяваў за Радзіму як раз на Кліме Варашылаве. Пошукавікі ўпэўненыя - да Дня Перамогі КВ-1 будзе на хаду.