У Беларусі ўвайшоў у сілу новы закон аб барацьбе з карупцыяй

24 января 2016

А гэтая тэма хоць і можа лічыцца інтэрнацыянальнай - у каго гэтай праблемы няма, - але кожная краіна з гэтай іржой спрабуе спраўляцца па-свойму. У Беларусі ўвайшоў у сілу новы закон аб барацьбе з карупцыяй. Адзін з тых пунктаў, якія найболей часта згадваліся ў прэсе: чыноўнікам забараняецца весці сямейны бізнес. Кіраўнікі дзяржаўных арганізацый і іх намеснікі будуць падаваць поўныя звесткі аб прыбытках, і не толькі сваіх, але і сваёй сям'і, у тым ліку і непаўналетніх дзяцей. Нават калі чыноўнік ездзіць на чужым аўтамабілі больш за паўгода, машыну таксама трэба задэклараваць. Запоўненая дэкларацыя раз на 5 гадоў можа быць дбайна вывучаная, і калі такая праверка выявіць факт перавышэння кошту маёмасці на чвэрць або больш ад афіцыйнай крыніцы прыбытку, прыйдзецца добраахвотна перадаць дарагую маёмасць у прыбытак дзяржавы або выплаціць яе кошт. А за некаторыя злачынствы, знаходзячыся на дзяржаўнай пасадзе, вінаватая асоба можа і наогул пазбавіцца права пенсіі за выслугу гадоў. Дзяржслужачыя, звольненыя з акалічнасцяў, якія іх дыскрэдытуюць, не змогуць займаць кіруючыя пасады.