Літаральна гэтымі днямі самая гарачая пара ў аграрыяў - жніво-2018 - перасягнула экватар. Прыбрана амаль 60 % плошчаў. Вага каравая на сёння - тры з паловай мільёны тон. У лідары па намалоце выйшла Мінская вобласць - на яе рахунку каля 910 тысяч тон збожжа. Па тэмпах па-ранейшаму лідзіруе Брэсцкі рэгіён - тут не асвоена ўсяго шостая частка плошчаў. Гродзенскія аграрыі намалацілі 734 тысячы тон хлеба. Практычна нараўне ідуць Гомельская і Магілёўская вобласці. Вага віцебскага каравая 350 з паловай тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне - 28 цэнтнераў з гектара.
Разам з тым аграрыі пераступілі і 60-працэнтны рубеж у другім укосе травы. Прыбраўшы 768 тысяч гектараў. У лідарах па нарыхтоўцы кармоў цэнтральны рэгіён. Практычна нараўне ідуць сельгаспрадпрыемствы Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Тут нарыхтавана каля 70 % ад неабходнага запасу ежы для жывёл. У спіну перадавікам дыхае і Магілёўская вобласць. Палову травы прыбралі гродзенскія аграрыі. А ў паўночным рэгіёне пакуль скошана толькі чвэрць.













