У Беларусі прайшоў нацыянальны адбор на Гульні пераможцаў

6 мая 2018

А вось яны ўжо атрымалі сваю галоўную перамогу ў жыцці - перамаглі рак - і сталі дарослымі, калі іх аднагодкі яшчэ гулялі ў пясочніцы. Гэтыя дзеці строяць планы на яркую шчаслівую будучыню, выбіраюць прафесію і ставяць для сябе новыя мэты, у тым ліку - спартыўныя. Шматлікім па стане здароўя займацца на пастаяннай аснове спортам супрацьпаказана, але толькі не на Гульнях пераможцаў.

Так называецца міжнародных праект, які ўжо дзявяты год збірае дзяцей ад 7 да 16 гадоў, якія перанеслі анкалогію і знаходзяцца ў стадыі рэмісіі. Сёлета ў Беларусі прайшоў нацыянальны адбор. У ім прынялі ўдзел 50 дзяцей з усёй краіны. Яны змагаліся ў пяці відах спорту: бегу, плаванні, настольным тэнісе, міні-футболе і шахматах. А 25 дзяцей, якіх вызначыла жэрабя, у пачатку жніўня адправяцца ў Маскву на Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў. Самыя яркія эмоцыі, гісторыі барацьбы і перамогі ў сюжэце, дзе ўсё зразумела і без слоў.

Расказвае Алена Гарэльчык (відэа).