У Беларусі праходзіць традыцыйная дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

23 декабря 2018

Напярэдадні Новага года і Каляд традыцыйная і дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" як раз закліканая зрабіць гэтыя дні сапраўды чароўнымі. Асабліва для дзяцей, якія па розных прычынах апынуліся ў няпростых жыццёвых сітуацыях - хварэюць або засталіся без бацькоўскай любві і ласкі.

Штогадовая акцыя "Нашы дзеці" праходзіць пад патранажам Прэзідэнта Беларусі. Аляксандр Лукашэнка заўсёды асабіста віншуе дзяцей на Прэзідэнцкай ёлцы. У марафоне добрых спраў таксама заўсёды актыўна ўдзельнічаюць кіраўнікі органаў дзяржкіравання, мясцовыя ўлады, спартсмены, зоркі эстрады, бізнесмены. Яны наведваюць дзіцячыя дамы-інтэрнаты, прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы і не толькі ўручаюць падарункі дзецям, але і дапамагаюць у вырашэнні розных жыццёвых праблем.

Плануецца, што сёлета акцыя ахопіць больш як 15 тысяч дзяцей па ўсёй краіне. А галоўнай падзеяй стане навагодняе свята з удзелам Кіраўніка дзяржавы ў Палацы Рэспублікі напярэдадні Новага года. На ёлку ўжо запрошаныя каля двух тысяч дзяцей. Надзея Сербіненка даведалася, ці лёгка зрабіць маленькі цуд. 14-гадовы Адам рыхтуецца да важнай місіі. На ранішніку ў яго галоўная роля - сімвала надыходзячага года. Касцюм шылі спецыяльна, па асаблівых мерках: у хлопчыка рэдкае генетычнае захворванне - ён нарадзіўся без рук. Пры гэтым самастойна навучыўся пісаць, маляваць, на ты з камп'ютарам і ў шашках на спаборніцтвах яму няма роўных. У доме-інтэрнаце ён зорка не толькі з-за галоўнай ролі, але яшчэ і таму, што амаль 3 гады таму яму пашчасціла сустрэцца са сусветна вядомым пісьменнікам і прамоўцам Нікам Вуйчычам. Тады пра хлопчыка наперабой пісалі ў СМІ. Але, нягледзячы на ўсеагульную ўвагу, Адам застаецца вельмі сціплым хлопчыкам. Для яго важней надаць увагу тым, хто побач.

Гэтая формула з дзіцячых вуснаў, мабыць, выяўляе сутнасць самай маштабнай навагодняй акцыі - "Нашы дзеці". Па клічы сэрца ўжо шмат гадоў запар у дзіцячыя бальніцы, дамы-інтэрнаты, хоспісы, SOS-вёскі прыязджаюць неабыякавыя людзі. Гэта дзяржчыноўнікі розных рангаў, артысты, спартсмены, прадпрымальнікі, банкіры. А ў многіх калектывах нават з'явілася традыцыя: кожны збірае для пэўнага дзіцяці калядную скрыначку. Туды кладуць цацкі, фламастары, кнігі, прысмакі - усё тое, што малога абавязкова парадуе.

Цудаў пад Новы год чакаюць не толькі дзеці, але і бацькі. Наталля Сапіна - мама пецярых дзяцей. Сёлета ёй уручылі ордэн Маці. Малодшай дачцэ ўжо ўжо ў гадок паставілі страшны дыягназ - дзіцячы цэрэбральны параліч. Але насуперак дыягназу, дзякуючы дапамозе беларускіх урачоў, зараз двухгадовая Валерыя ходзіць, умее лічыць і пойдзе ў звычайны дзіцячы сад. Для бацькоў малой гэта і ёсць маленькі цуд.

Не страчваюць надзею на хутчэйшае акрыянне і гэтыя маленькія пацыенты. Святы яны разам з бацькамі, на жаль, праводзяць у бальнічных палатах. Для малых, якія праходзяць лячэнне ў розных клініках, Беларускі дзіцячы фонд кожны год стварае свята. І вось ужо малы забыўся пра боль і больш не плача.

А гэтыя хлопчыкі і дзяўчынкі ў пацешных касцюмах мядзведзя, лісы, вожыка ад двух да сямі гадоў. І ўсе маюць парушэнні слыху - ад частковай страты да поўнай глухаты. У многіх ужо стаяць слыхавыя апараты. Але, нягледзячы на ўсе цяжкасці, маленькія выхаванцы ясляў-сада падрыхтавалі навагоднюю казку. Кожны перапрануўся ў любімага казачнага персанажа. І разам праспявалі песню для Дзеда Мароза.

Ужо пяцьдзесят гадоў практычна з самага заснавання над яслямі-садам для дзяцей з парушэннямі слыху шэфствуе НАН Беларусі. Акадэмікі, навукоўцы сусветнай велічыні ў гэтай невялікай музычнай зале не рэдкасць.

Музыку тут таксама не чуюць, а адчуваюць сэрцам. Пастаноўку паводле казкі "Снягурка" падрыхтавалі выхаванцы чатырнаццатай спецшколы па слыху. Хлопцы з 1-га па 12-ы клас маюць зносіны з дапамогай жэстаў. На сцэне выступаюць таксама на мове глуханямых. Галоўную ролю мюзікла выканала выпускніца Лера Шэршань. У дзяўчынкі парушэнне слыху, але яна можа чытаць па вуснах і распазнаваць гукі. Як і яе ўмілаваны - Раман. Малады чалавек, каб падтрымаць Леру на выступленні, прыехаў спецыяльна з Магілёва.

Гісторыя першага кахання Леры і Ромы разгортвалася на вачах Таццяны Шугай, вопытнага выкладчыка-перакладчыка мовы жэстаў.

Шэф 14-ай школы – Дзяржаўны камітэт па маёмасці - аказваюць фінансавую падтрымку на працягу года. Гэта не толькі салодкія падарункі пад ёлку, але і грошы на рамонт будынка.

Свае мары ёсць і ў выхаванцаў 2 Магілёўскага спецвучылішча. Юнакі ад 14 да 18 гадоў у нейкі момант збіліся са шляху. Акрамя вучобы, тут яны набываюць будаўнічыя прафесіі. Яркай падзеяй гэтага года стала паступленне выпускніка вучылішча на службу ў спецназ. Нядаўна з'явіўся і свой музычны ансамбль. Навагоднім падарункам ад шэфаў - Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва - стаў сінтэзатар.

 

Калі звычайна дарослыя прыязджаюць у госці да дзяцей, то зараз усё адбываецца наадварот. Выхаванцы дзіцячага дома Мінска самі сталі гасцямі на стадыёне "Дынама".

Каля 20 дзяцей з дзіцячага гарадка Ленінскага раёна Мінска, якія засталіся без апекі бацькоў, упершыню пабывалі на арэне. На сустрэчу з дзецьмі прыйшлі знакамітыя спартсмены: чэмпіёнка І Еўрапейскіх гульняў па барацьбе Васіліса Марзалюк, таксама футбалісты сталічнага клуба "Дынама".

Cвае навагоднія жаданні загадалі і гэтыя дзеці. Вялікае свята аб'яднала самых маленькіх выхаванцаў сталічнага дзіцячага дома нумар 3. А каб гэты дом стаў яшчэ больш утульным, тут з'явіцца новае кухоннае абсталяванне, а яшчэ сучасныя камп'ютары. Гасцей у дзіцячым доме сустрэлі музыкай і з добрым настроем. Сваёй творчасцю дзеці захоплена дзяліліся з гасцямі і нават разам закружыліся ў святочным карагодзе.

 

Дабрачынны марафон "Нашы дзеці" прадоўжыцца да 11 студзеня. Урачыстасці для самых лепшых навучэнцаў і студэнтаў пройдуць у Палацы Незалежнасці. Дзеці таксама наведаюць рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, у рэгіёнах адбудуцца калядныя балі. На Галоўную ёлку краіны ў Палацы Рэспублікі ўжо запрошана больш як 2 тысячы дзяцей. Навагодняя казка чакае кожнага.