У Беларусі можа з'явіцца Міністэрства будучыні

1 апреля 2018

Яшчэ адна навіна, якая напроста датычыцца IT-сферы ў нашай краіне. У Беларусі можа з'явіцца Міністэрства будучыні. Так Прэзідэнт сфармуляваў задуму аб стварэнні рэгулятара ў галіне лічбавай эканомікі. Аб гэтым і аб развіцці малога бізнесу гаворка ішла на сустрэчы са старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандрам Турчыным.

Датычыліся таксама і карэкціроўкі заканадаўства, у прыватнасці - Падатковага кодэкса. Галоўнае, каб дакумент да верасня атрымаўся зручным і зразумелым. Акцэнт - на спрашчэнне адміністравання. Зараз рыхтуецца і сотня нарматыўна-прававых актаў у дадатак да Дэкрэта № 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Усё для таго, каб бізнесу было лягчэй і пачаць сваю справу, і камфортна працаваць.

Разумення і падтрымкі прыватных ініцыятыў Савет чакае і ад мясцовых улад. Бо малы бізнес сёння гэта і новыя працоўныя месцы - будзь тое ў гарадах або на сяле. Аб гэтым кіраўнік савета гаварыў і падчас інтэрв'ю для праекту "Размова ў Прэзідэнта" адразу пасля сустрэчы на вышэйшым узроўні.