У Баку праходзяць першыя Еўрапейскія гульні

21 июня 2015

У Баку праходзяць першыя Еўрапейскія гульні, дзе беларусы выступаюць вельмі годна! Зрэшты, мы шмат можам гаварыць аб іх з Мінска, але ледзь ці зможам зрабіць гэта лепш, чым наш спартыўны аглядальнік Павел Капуцкі, які зараз знаходзіцца ў самым цэнтры вялікага спартыўнага запалу. Такім чынам, яго рэпартаж з Азербайджана!

Некаторыя зорныя спартсмены настолькі паважаюць беларусаў, што самі просяць сфатаграфавацца. Першая ракетка Еўропы ў настольным тэнісе Дзмітрый Аўчароў, які выступае за Германію, у фінале бакінскіх гульняў адолеў нашага Уладзіміра Самсонава 4:3.

Самсонаў мог зараз рыхтавацца не да Рыа, а да Баку. Сталіца Азербайджана двойчы прэтэндавала на сусветную Алімпіяду 2016 і 2020 гадоў. Не выйшла, затое ў наступным годзе тут пройдзе адзін з этапаў "Формулы-1". А пакуль па дарогах Баку ездзяць амаль тры сотні новенькіх аўтобусаў, закупленых спецыяльна для Еўрагульняў. На іх перасоўваюцца і журналісты. Дзякуючы шатлам з медыявёскі лёгка можна дабрацца да любога спартыўнага аб'екта. Праўда, у апошні момант арганізатарам прыйшлося папрасіць дапамогі ў суседзяў. Шатлы ездзяць па спецыяльна выбранай алімпійскай паласе. А некаторыя аўтобусы яшчэ і суправаджаюцца паліцэйскай машынай з уключанымі чырвона-сінімі маячкамі.

Па гэтых жа палосах перасоўваюцца лонданскія кэбы. Паўтысячы аўтамабіляў абслугоўваюць толькі віп-персон. Праезд бясплатны. За рулём дасведчаныя вадзіцелі. Накшталт Аганасіпа, які працуе ў таксі 30 гадоў. Гаворыць, на час гульняў зарплату прапанавалі больш, чым выходзіць звычайна.

Гэтыя хлопцы з балельшчыцкага клуба "Нефтчы". Нешта накшталт мінскага "Дынама". Ёсць у структуры і футбольная каманда, але падчас Еўрапейскіх гульняў усе хварэюць проста за Азербайджан.

За спортам у гэтай краіне зараз сочаць не толькі аматары. Раміна разам з мужам Фарыдам і дачкой Сафіяй была на цырымоніі адкрыцця і зараз рэгулярна наведвае розныя арэны, праўда, не на ўсе віды засталіся білеты. Верагодна, справа ў невысокім кошце: адзін квіток каштуе ад аднаго да пяці долараў.

Баку знаходзіцца хоць і на ўскраіне, але ўсё ж у Еўропе. І з дапамогай гэтых гульняў жадае паказаць сябе ўсяму свету.

Паводле афіцыйных дадзеных, за два з паловай гады, што горад рыхтаваўся да гульняў, выдаткавана больш за мільярд долараў. У асноўным грошы пайшлі на спартыўныя аб'екты, частка была накіраваная на гарадскую інфраструктуру. Але аднаго ў сталіцы зрабіць было немагчыма, а менавіта вяслярны канал.

Вось ужо другі тыдзень мы расказваем пра Еўрапейскія гульні ў Баку. Але насамрэч спаборніцтвы прымала не толькі сталіца Азербайджан. Амаль за 300 кіламетраў у заходнім кірунку ёсць горад Мінгечэвір. Тут размешчаны вяслярны канал, дзе за два дні разыгрываліся 15 камплектаў медалёў.

Наша здымачная група нездарма ехала сюды чатыры гадзіны. Беларуская скарбонка папоўнілася адразу трыма залатымі медалямі. І двума бронзавымі. Атлетам пераадольваць сотні кіламетраў не прыйшлося. У Мінгечэвіры пабудавалі сваю алімпійскую вёску.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч бачыў усё. Алімпіяда ў Рыа стане для яго пятай.

Каспійскае мора абмывае Баку. Але не яго жыхароў. Купацца ў гарадской вадзе забаронена. Там здабываюць нафту. Да найбліжэйшага пляжа ад горада ехаць на машыне трэба каля паўгадзіны. У будні людзей на пляжы амаль няма. Чаму становішча не становіцца менш каларытным. Хоць гэтага самага каларыту хапае і ў Баку. Горад дзівіць сваёй архітэктурай. Побач са старажытнымі будынкамі размешчаныя сучасныя небаскробы. Еўрапейскія гульні дадалі сталіцы характэрную спартыўную афарбоўку.

Пакуль не Пекін і не Нью-Ёрк, але ўжо вельмі высокі. Колькасць насельніцтва Баку параўнальная з Мінскам і складае ледзь больш як два мільёны чалавек. Пры гэтым у горадзе налічваецца больш як 10 небаскробаў. Асабліва ўражваюць гэтыя дамы ўначы.

Змешчаны на стыку Еўропы і Азіі горад лічыцца адным з найпрыгажэйшыхых у свеце. І менавіта тут беларускія спартсмены яшчэ адзін тыдзень будуць змагацца за медалі Еўрапейскіх гульняў.