Зараз да вялікага горадабудаўнічага блока. Размова пойдзе пра сталіцу. На тыдні прадстаўнічую дэлегацыю прымаў аэрапорт Мінск-1, дзе ў будучыні павінен з'явіцца шматфункцыянальны комплекс "Мінск-Мір". І вось пра тое, каб гэтая будучыня не была вельмі ўжо далёкай, якраз і гаварылі ў сераду. Паскорыць тэмпы рэалізацыі праекта даручыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Косінец. Паводле яго слоў, неабходна адкарэкціраваць тэрміны ў бок памяншэння. Большую частку работ можна правесці за 5 гадоў.














