Вучэнні "Захад-2017" суправаджалася рэкорднай колькасцю фейкавых навін

24 сентября 2017

Вучэнні "Захад-2017" суправаджаліся не толькі павышанай увагай з боку заходніх суседзяў Беларусі і Расіі, але і рэкорднай колькасцю фейкавых навін аб манеўрах. Яны пачалі з'яўляцца яшчэ да пачатку вучэнняў.

Напрыклад, яшчэ ў жніўні амерыканская New York Times пісала, што ў "Захадзе" прымуць удзел сто тысяч салдат. Гэтую лічбу аператыўна растыражыравалі іншыя выданні - накшталт брытанскай Gardian.

Дзіўнымі заявамі адзначыліся і некаторыя ўкраінскія палітыкі. Паводле інфармацыі нардэпа Тымчука, у вучэннях "Захад" павінны былі быць задзейнічаныя танкавыя фарміраванні непрызнаных ДНР і ЛНР. Калі фейк стаў відавочным, на дапамогу народнаму выбранніку прыйшоў прэс-сакратар украінскага Мінабароны, які растлумачыў, што тэхніка самаабвешчаных рэспублік не даехала да беларускіх палігонаў з-за недахопу паліва.

Ну і, мабыць, далей за ўсіх зайшоў кіраўнік польскага абароннага ведамства. У інтэрв'ю мясцовым СМІ Антані Мацарэвіч распавёў аб таемных ядзерных выпрабаваннях, якія былі праведзеныя падчас манеўраў. Дарэчы, паводле даных спадара Мацарэвіча, вучэнні "Захад" працягваюцца да гэтага часу, а статысячная групоўка войскаў хаваецца ад вачэй еўрапейскіх назіральнікаў і амерыканскіх спадарожнікаў дзесьці ў беларускіх балотах.

Ну а цэлы шэраг так званых незалежных СМІ Беларусі ўсю адпрацоўку тэмы вучэнняў "Захад-2017" ператварылі ў адзін вялікі фейк. Усё гэта нават няма сэнсу паўтараць.