Вучэнні НАТА ў Польшчы сталі для краіны найбуйнейшымі ў гісторыі

12 июня 2016

Рухі НАТА паблізу ад нашых межаў - гэта тое, што варта разумець літаральна. Вучэнні Паўночнаатлантычнага альянсу "Анаконда" праходзяць у Польшчы і сталі для краіны найбуйнейшымі ў гісторыі. У іх прымаюць удзел больш як 30 тысяч вайскоўцаў з 18 краін. Як заяўляе афіцыйная Варшава, у рамках манеўраў адбыліся самыя маштабныя перамяшчэнні саюзных войскаў у Еўропе з часоў заканчэння Другой сусветнай. Асноўная мэта вучэнняў - адпрацоўка хуткага перакідвання войскаў у рэгіён. У тым ліку - з ЗША. Паралельна "Анакондзе" ў Польшчы, Фінляндыі і краінах Балтыі праходзяць марскія манеўры "Балтопс" і сухапутныя "Сэйбер страйк". У Пентагоне не ўтойваюць, супраць каго яны накіраваныя. Як заявіў у інтэрв'ю Weekly Standard намеснік міністра абароны ЗША Майкл Карпентэр: НАТА прыходзіцца мірыцца з тым, што істотнай ваеннай перавагай у Балтыі валодае Расія, якая "можа захапіць Рыгу за 60 гадзін". У расійскім генштабе аджартаваліся - і гадзіны хопіць. Рыторыка паміж буйнымі геапалітычнымі ігракамі з кожным днём набывае ўсё больш ваяўнічы характар. Гэта разам з украінскім крызісам уяўляе сур'ёзны выклік для Беларусі - адзначыў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю ТАСС. Наша краіна выстройвае стратэгічнае партнёрства з Расіяй, але мае пры гэтым цесныя сувязі з Украінай і ЕС і падтрымлівае ўзаемадзеянне з НАТА.

"Нам няма неабходнасці даказваць, што мы заўсёды былі і застаемся надзейным ва усіх адносінах партнёрам для усіх сваіх суседзяў, і Еўрасаюза у тым ліку. Мы бездакорна выконваем каласальную працу па забеспячэнні непранікальнасці мяжы ЕС для транзіту наркотыкаў, зброі і нелегальнай міграцыі, уносім адчувальны уклад у падтрыманне стабільнасці у рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы".

"Вельмі прыемна, што цяперашняе кіраўніцтва дзяржаў - членаў ЕС усвядоміла бесперспектыўнасць палітыкі ціску на Беларусь. Сёння у нас ёсць добрая магчымасць "абнуліць" спіс узаемных прэтэнзій і пачаць з чыстага ліста канструктыўную, узважаную і узаемапаважлівую працу над важнымі сумеснымі праектамі, выгаднымі як для асобных краін, так і для еўрапейскага рэгіёна у цэлым".