Цэны на нафту падаюць

13 декабря 2015

Тыдзень ізноў адзначыўся нафтавымі антырэкордамі. Біржавыя каціроўкі абнавілі сямігадовы мінімум. Ніжэй за 40 долараў - так сціпла барэль таргаваўся апошні раз у 2008. Віной абвалу завуць рашэнне OPEC, якая ў мінулую пятніцу не стала скарачаць квоты на здабычу. Лішак прапановы вылічаюць мільёнамі барэляў за суткі: паводле законаў рынку, цана чорнага золата накіроўваецца ўніз. Сёння складана ўявіць, але барэль за 50 долараў крыху больш як дзесяць гадоў таму падаваўся вельмі дарагім рэсурсам. Гісторыя памятае і такія перыяды, калі нафта апускалася нават да дзесяці долараў.

Найбуйнейшы абвал каціровак у сярэдзіне 80-х быў вынікам перавытворчасці. Прынята лічыць, што абвальванне нафтавых цэн у тыя гады стала адной з прычын падзення СССР. Савецкі Саюз губляў мільярды долараў штогод. Спатрэбілася амаль 15 гадоў, каб цэны зноў пачалі расці. Прычынай стаў імклівы рост кітайскай эканомікі.

А вось самы дарагі барэль быў у 2008. Гістарычны максімум склаў амаль 144 долары для маркі Brent. Аднак настолькі дарагім рэсурс быў нядоўга. Нафтавае піке было настолькі стромкае, што ўжо праз паўгода з пачаткам сусветнага фінансавага крызісу цаны падаюць на 60%. Зрэшты, чорнае золата яшчэ не раз вернецца да стадоларавай адзнакі.

У 2015 пра нафтавыя рэкорды калі і пішуць, дык, як правіла, са знакам "мінус". Сёлета пра рост гавораць хіба што ўвесну. Максімум, якога дасягаюць каціроўкі, - 67 долараў. З лета сярэднія значэнні барэля стала дэманструюць падзенне. І пра падзенне гавораць як пра доўгатэрміновы працэс, які звязаны са стратай ключавога драйвера на рынку - попыту з боку Кітая, як заявілі нядаўна ў Расіі.