Цэнтрвыбаркам падвядзе вынікі выбараў у Савет Рэспублікі і зарэгіструе абраных сенатараў 12 лістапада

10 ноября 2019
І ў гэты ж дзень парламенцкая кампанія выйдзе на фінішную прамую. Адкрыюцца выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу - з'явіцца магчымасць прагаласаваць датэрмінова.

На бягучы момант за дэпутацкія партфелі змагаюцца 520 чалавек. 40 па розных прычынах ужо сышлі з дыстанцыі. Так што наперадзе самы актыўны тыдзень для прэтэндэнтаў на месцы ў Авальнай зале. Да асноўнага дня галасавання застаецца тыдзень.


Тэгі:

#Выборы 2019