Цэнтральнай тэмай прэзідэнцкага штаба па бяспецы стала вучэнне "Захад-2017"

10 сентября 2017

З аднаго боку, высокая арганізацыя вайскоўцаў, выразнасць і празрыстасць для назіральнікаў. Але з іншага - асцярогі партнёраў, якія часам даходзяць да ісатэрык, і амаль "вэрхал" у асобных заходніх і паўднёвых СМІ. Прэзідэнт катэгарычны: хопіць апраўдвацца за свой доўг і свае нацыянальныя інтарэсы.

Тэма беларуска-расійскага вучэння, безумоўна, у гэтыя дні адна з самых гарачых, але не ў Беларусі. Нашы партнёры часам даходзяць, на жаль, да ісатэрык і абсурду, засланяючы "неба" і сцягваючы дадатковыя кантынгенты. У самой жа Беларусі, як вынікае з дакладу міністра абароны, падрыхтоўка ідзе спакойна і згодна з планам. Людзі размешчаныя, чакаюць авіяцыю. На гэтым тыдні пачнуцца штабныя трэніроўкі. Назіральнікі запрошаныя ў максімальнай колькасці. Хто жадае ўбачыць - убачыць.