Трэцяя серыя дакументальнага цыклу "Беларусь XXI"

16 августа 2015

Далёкая дуга, Лацінская Амерыка, Азія і Афрыка. Спектр нашых знешнеэканамічных кантактаў сёння вельмі шырокі. Больш за тое, калі прыгледзецца да тых інтэграцый, з якімі ў нас цесныя сувязі (напрыклад, БРІКС або Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва), то без перабольшання можна сцвярджаць: сябруем з паловай свету.

Зрэшты, гэта сёння для нас такая знаёмая галоўная характарыстыка беларускай знешняй стратэгіі - шматвектарнасць. Але такая мадэль нараджалася не сама сабой. Мы будавалі яе ўсе гэтыя гады нашай незалежнасці. Паралельна з ператварэннямі ў краіне.

Трэцяя серыя дакументальнага цыклу Агенцтва тэленавін "Беларусь XXI". Гэтым разам успамінаем канец 90-х.