Для тых, хто службу сваю нясе сумленна і паказвае прыклад прафесійнага стаўлення да справы, у самым пачатку тыдня, акурат да прафесійнага свята, Агенцтва тэленавін падрыхтавала для пагранічнікаў свой падарунак. Трохсерыйную стужку "Векавая мяжа". Аўтары праекта распавялі гледачам пра няпросты шлях, які прайшлі нашы пагранічнікі за гісторыю даўжынёй 100 гадоў - ад радавога ўзброенага вінтоўкай да найноўшага комплексу са спадарожнікавай падтрымкай з космасу.
Не дзіўна, што журналістам АТН атрымалася прапанаваць гледачу па-сапраўднаму ўнікальны матэрыял даследавання экспертаў, факты, сабраныя гісторыкамі, і, вядома ж, лакацыі, дзе і адбываліся рэальныя падзеі. Дарэчы, дакрануцца да векавой гісторыі зялёных фуражак і цалкам паглядзець гістарычную стужку гледачы могуць на нашым сайце www.tvr.by.













