Тэма тыдня. Антынаркатычная палітыка

10 апреля 2016

Памятаеце, як ледзь больш за год таму навіны перапаўнялі кадры ўсё новых трагедый, і мы ўсім грамадствам вырашалі, як змагацца з тымі ж спайсамі? Тады і з'явіліся папраўкі, якія істотна ўзмацнілі жорсткасць адказнасці за ўжыванне і распаўсюджванне наркотыкаў. Упершыню за апошнія тры гады азначыўся пазітыў - доля злачынстваў, звязаных з абаротам псіхатропаў, стала зніжацца. Цана пытання вельмі высокая. Ахвярамі распаўсюджвання дурнап'яну становяцца не проста асобныя сем'і. Гэта сур'ёзны выклік здароўю нацыі (відэа).

Не выключана, што ўмовы адбывання пакарання за такія злачынствы стануць яшчэ больш жорсткімі. Пры неабходнасці будзе адкарэкціраваная нарматыўная база. Але Аляксандр Лукашэнка выступіў за індывідуальны падыход - калі мера пакарання і канкрэтныя ўмовы яго адбывання залежаць ад цяжкасці злачынстваў.