Будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі павінна стаць кропкай росту для ўсёй краіны

2 августа 2015

А зараз падрабязна аб галоўных тэмах тыдня. Будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі павінна стаць кропкай росту для ўсёй краіны і будучай кузняй кіраўнічых кадраў. Члены ўрада далажылі Кіраўніку дзяржавы аб падрыхтоўцы спецыялістаў для ядзернай энергетыкі, замацаванні іх на месцах і забеспячэнні жыллём. Зараз рэалізацыя нацыянальнага праекта ідзе згодна з графікам. Першы блок АЭС павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі – праз два гады. Паралельна ідзе не менш маштабная праца, але ўжо сценах ВНУ. Для Беларускай АЭС рыхтуюць кваліфікаваныя кадры.