Сталічныя таксісты выступілі супраць новай службы рамізніцтва Uber

14 февраля 2016

Хаця першы ход у партыі аказаўся менавіта за імі. "Уберцы" (як іх ужо назвалі ў народзе) за некалькі месяцаў стварылі сваю базу кліентаў і нават сталі ледзь не асноўнымі канкурэнтамі для легальных таксістаў.

Uber - гэта не служба таксі, а проста мабільны дадатак. На сайце кампаніі рэгіструюцца простыя аўтаўладальнікі - прыватнікі. Іх месцазнаходжанне бачаць на сваім тэлефоне патэнцыйныя пасажыры. Адным клікам кліент выклікае машыну, што знаходзіцца да яго бліжэй за ўсіх.

Ні спецыяльных наклеек, ні таксометраў - хіба што аплата безнаяўным спосабам. Мы гэта ўжо праходзілі. Толькі ў нас такіх вадзіцеляў называлі проста - "бамбілы". Каму спадабалася такое экзатычнае новаўвядзенне з-за акіяна, і ці не ліквідуе Uber звыклае нам таксі, даведаемся ў Дзмітрыя Лукшы.

У тым жа месцы ў тую ж гадзінe. Сталічныя таксісты, як заўсёды, на сваім баявым пасту. Заўсёднікі машын з шашачкамі дакладна ведаюць, дзе знайсці зялёнавокае аўто. Аднак апошнім часам "жоўтыя нумары" ўсё часцей бываюць адзінокія. На думку вадзіцеляў, прычына іх смутку - Uber. Госць, што прыйшоў раптам з-за акіяна, за нейкія некалькі месяцаў унёс значныя карэкціроўкі ў расклад працы афіцыйных рамізнікаў.

Uber - новае слова на рынку прыватнага рамізніцтва. Гэта далёка не служба таксі, а ўсяго толькі мабільны дадатак. Схема працы даволі простая. Звычайныя аўтаўладальнікі рэгіструюцца на сайце кампаніі. Менавіта іх звесткі бачаць кліенты, якія ўсталявалі сабе аналагічную праграму на тэлефоне. Пасля чаго пасажыр выбірае найбліжэйшую да сабе машыну. Вось і ўсё. Нават аплата за паслугі адбываецца вельмі аператыўна - з карткі карыстальніка Uber проста спісваецца неабходная сума.

Летась у лістападзе Яўген адным з першых сустрэў Uber. Юнак упэўнены: у новай службе няма ніякай падаплёкі. Наадварот, гэта новае слова ў сферы рамізніцтва. У залежнасці ад мэты паездкі ты сам можаш выбраць сабе мадэль аўто. А адсутнасць пярэстых жоўтых наклеек нейкім чынам толькі ўмацоўвае імідж маладога чалавека.

Вось так нешта новенькае сустрэла Еўропа. Першыя пратэсты таксістаў, што выліліся ў беспарадкі, прайшлі ў Францыі. У Парыжы і іншых гарадах быў заблакіраваны доступ да чыгуначных станцый і аэрапортаў. Гарэлі шыны, а прыпаркаваныя машыны ўзнялі колы. Неўзабаве весткі з Елісейскіх палёў данесліся да Італіі, Германіі і Нідэрландаў. Таксісты з ліцэнзіяй не жадалі аддаваць свой хлеб па сутнасці галоўным канкурэнтам - неафіцыйным рамізнікам.

Галоўная прэтэнзія да "уберцаў" (як іх ужо назвалі ў народзе) - гэта ігнараванне выплаты падаткаў. Аднак, на думку спецыялістаў, казной заморскія госці не грэбуюць. Ад кожнай паездкі ў дзяржбюджэт ідзе працэнт. І калі з грошамі пытанне зразумелае, то застаецца толькі асабістае - паміж Uber і… афіцыйнымі таксістамі.

Але галоўны клопат таксістаў, здаецца, тоіцца зусім у іншым. Невядомая да нядаўняга часу служба ўжо вельмі хутка знайшла месца на рынку перавозчыкаў. Самі вадзіцелі не выключаюць таго, што Uber проста пакіне іх без працы.

Заканамерна, што рассудзіць гарачыя спрэчкі маглі б прадстаўнікі службы Uber. Але офіса фірмы ў Мінску няма. Штаб кампаніі размяшчаецца ў Сан-Францыска. Туды ж ідзе 20 працэнтаў ад кошту кожнай паездкі. Нібы беларускі варыянт курыруюць спецыялісты з Масквы. Аднак у апошні момант старэйшыя расійскія "уберцы" ад сустрэчы з журналістамі адмовіліся. На жаль, адну толькі фразу: "Без каментарыяў" вымавілі і сталічныя ўлады. У Маскве і Мінску па абодва бакі барыкад вывучаюць сітуацыю і думаюць: у Беларусі систэме Uber быць ці не?

На жаль, не на карысць службе Uber пакуль і крыху падмочаная рэпутацыя. Той факт, што рамізніцтвам займаюцца па сутнасці староннія людзі, можа развязаць рукі не зусім чыстым на руку вадзіцелям. У Індыі, напрыклад, адзін з "уберцаў" гвалтаваў сваіх кліентаў. Ахвяры, самі таго не ведаючы, выклікалі сексуальнага маньяка. У Расіі ж з рахункаў спісваліся не грошы за паездку, а ўся сума на картцы. І, нарэшце, у многіх краінах пасажыры, якія трапілі ў аварыю, заставаліся ні з чым. Згодна з законам, у выпадку ДТЗ Uber не абавязаны выплачваць ніякай страхоўкі. Што называецца, вырашайце самі. Але ўсё ж не хацелася б, каб прыярытэты настолькі змянілі свой ход. Відавочна ў гэтай гульні з шашачкамі перамагчы павінны розум і бяспека, а не пагоня за новаўвядзеннем.