Адбылася рабочая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і першага віцэ-прэм'ера Аляксандра Турчына

28 октября 2018

На тыдні адбылася сур'ёзная размова і пра стан спраў у нашай унутранай эканоміцы. Структура, метады, стыль працы абноўленага ўрада і дакладнасць курсу на IT-краіну сталі асноўнымі тэмамі размовы Прэзідэнта і першага віцэ-прэм'ера, Аляксандра Турчына.

Пазіцыя Кіраўніка дзяржавы - скіраванасць Кабінета Міністраў на агульны вынік, інакш і вузкія задачы, якія стаяць перад Нацбанкам, Мінпрацы і Мінэканомікі, такія як барацьба з інфляцыяй, працаўладкаванне і павышэнне зарплат або прыцягненне інвестыцый, не будуць выкананыя. Прэзідэнт патрабуе дакладнага прытрымлівання калегіяльнасці ў прыняцці рашэнняў урадам і ўвагі да рэальнага сектара эканомікі.

Арыентацыя на будучыню - яшчэ адзін ключавы аспект эканамічнай палітыкі. Новая эканоміка эвалюцыйна замяшчае традыцыйную. Прэзідэнт адзначае, што больш эфектыўную працу рэальнага сектара можа забяспечыць і лічбавізацыя. За гэтым новыя рабочыя месцы і падатковая прыбаўка ў казну ад кампаній, якія стабільна і прыбыткова працуюць. Краіны, якія не прымуць стандартаў і правіл лічбавай эканомікі, будуць адставаць.