Згодна з дакладам ЮНЕСКА, усё больш журналістаў гіне пры выкананні прафесійных абавязкаў

6 мая 2018

Працягваючы журналісцкую тэму, нельга не ўспомніць, што на тыдні мы адзначалі прафесійнае свята - Сусветны дзень свабоды друку.

А ў панядзелак яшчэ адзначым наш, карпаратыўны - Дзень радыё і тэлебачання!

Праўда, святочных навін мала. Згодна з дакладам ЮНЕСКА, усё больш журналістаў гіне пры выкананні прафесійных абавязкаў. Пры гэтым толькі ў адным выпадку з дзесяці вінаватых у смерці супрацоўнікаў СМІ прыцягваюць да адказнасці.

Усяго з пачатку гэтага года на планеце загінулі 32 журналісты. Гінуць нават у Еўропе. У лютым у Славакіі быў забіты 27-гадовы Ян Куцьяк - ён пісаў аб фінансавых махінацыях. У гэты панядзелак у Афганістане ахвярамі тэрарыстаў сталі адразу 10 прадстаўнікоў СМІ. У іх ліку - журналісты BBC і агенцтва France Press. У дакладзе ЮНЕСКА таксама канстатуецца падзенне даверу да медыя з-за актыўнасці папулісцкіх партый і засілля фейкавых навін.