СНД павінна стаць палітычным і эканамічным цэнтрам сілы

12 июня 2016

Такое меркаванне ў аўторак выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый органаў фінансавага кантролю Садружнасці. У Мінск прыехалі кантралёры не толькі з краін СНД, але і Славакіі. Удзел у працы форуму прадстаўнікоў еўрапейскай краіны гаворыць пра тое, што ідэя супрацоўніцтва Усход - Захад усё больш актуальная. Аб важнасці кансалідацыі Прэзідэнт гаварыў не толькі ў дачыненні да кантрольных ведамстваў. З узмацненнем актыўнасці НАТА ва Усходняй Еўропе на еўразійскім кантыненце ўсё больш гавораць пра блокавае супрацьстаянне. У год 75-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны слова аб каштоўнасці міру і адзінства гучаць неяк асабліва.