Глядзім "Оскар" разам. Агенцтва тэленавін правядзе трансляцыю абмеркавання цырымоніі

4 марта 2018

І завяршае тыдзень "Оскар". Які фільм атрымае галоўную кінаўзнагароду, даведаемся ў прамым эфіры. Агенцтва тэленавін правядзе трансляцыю абмеркавання цырымоніі. Прыкладна ў 4 гадзіны па беларускім часе ўсё пачнецца. Прамы эфір са студыі АТН будзе ісці ў супольнасці Агенцтва тэленавін у "ВКонтакте", "Фейсбуку", "Одноклассниках" і на YouTube.

Уручэнне галоўных намінацый абмяркуюць: дырэктар фестывалю "Лістапад" Ігар Сукманаў, рэжысёр Кірыл Нонг, культурны аглядальнік АТН Міхаіл Равуцкі. Працаваць на працягу ўсяго стрыму ад глыбокай ночы да раніцы будуць Юрый Ярошык і Канстанцін Прыдыбайла.

Падчас трансляцыі пройдзе розыгрыш білетаў у кіно, актыўныя гледачы стрыму змогуць прыняць удзел у абмеркаванні фільмаў і свету "каля кіно". Ёсць падстава паставіць будзільнікі ў панядзелак крыху раней. Асноўныя ўзнагароды будуць уручацца прыкладна з 8 раніцы па беларускім часе.