Скандал ва Украіне

20 декабря 2015

Гэтае скандальнае відэа, што з'явілася ў Інтэрнэце, ужо паспела абляцець увесь свет. У Сетцы з'явілася відэа канфлікту міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава з кіраўніком Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаілам Саакашвілі. Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак на пасяджэнні Нацыянальнага савета рэформаў. Авакаў кінуў у Саакашвілі, які абвінаваціў міністра і Кабмін у карупцыі, шклянкай з вадой і некалькі раз нецэнзурна выказаўся ў яго адрас.

Супакоіць палітыкаў не ўдалося нават прэзідэнту краіны. Пётр Парашэнка быў вымушаны закрыць пасяджэнне. Украінскія парламентарыі назвалі скандал пачаткам палітычнай вайны. Міхаіл Саакашвілі - адзін з асноўных прэтэндэнтаў на прэм'ерскую пасаду ў выпадку роспуску парламента.