Уражвальны фэйк тыдня

9 июня 2019

Перамовы Трампа спарадзілі штосьці нават большае за фэйк. Навіна пра пакаранне пяцярых паўночнакарэйскіх дыпламатаў выклікала эмоцыі і рэзананс ва ўсім свеце. Напісала пра гэта кансерватыўная паўднёвакарэйская газета "Часон Ільбо" нібыта са спасылкай на ананімныя крыніцы. Быццам лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын загадаў расстраляць у аэрапорце пасля прыбыцця на радзіму з правальнага саміта з прэзідэнтам ЗША Трампам у Ханоі спецпрадстаўніка КНДР па ЗША і яшчэ чатырох перагаворшчыкаў.

Гэтая інфармацыя ішла ў аповедзе пра барацьбу за ўладу сярод палітычнай эліты Паўночнай Карэі, калі Трамп і Кім Чэн Ын спрабуюць весці перамовы аб ядзерным раззбраенні на Карэйскім паўвостраве. Праз некалькі хвілін пасля паўднёвакарэйскай публікацыі інфармацыю растыражавалі міжнародныя агенцтвы навін, затым гісторыя апынулася ў амерыканскіх СМІ -  першай паведаміла пра яе The New York Times.

Незалежны, як ён сам сябе заве, канал "Белсат" паспеў стварыць цэлы сюжэт на гэтую тэму. Але ж вось бяда. Нехта з расстраляных чыноўнікаў неўзабаве з'явіўся на публіцы побач з Кім Чэн Ынам. Дарэчы, нават пасля паведамлення аб падробленасці скандальнай інфармацыі са свайго сайта "Белсат" матэрыял не выдаліў. Там у кідкім загалоўку дыпламаты ўсё яшчэ расстраляныя праз Трампа. Таксама, дарэчы, падстава ўспомніць пра журналісцкую этыку. 

Навіны з Паўночнай Карэі карыстаюцца павышаным попытам у чытачоў. Праблема ў тым, што часцяком яны лжывыя. Праверыць складана - значыць можна прыдумаць?

Або дадумаць і правесці паралелі. Пабольш гучных эпітэтаў, і экзатычныя і 

трагічныя навіны стабільна забяспечаць добрую колькасць праглядаў.