Сепаратысцкія настроі ў свеце

1 октября 2017

Шматвектарнасць знешняй палітыкі Беларусі на тыдні яшчэ раз падкрэсліла і сустрэча Прэзідэнта з дзяржаўным міністрам Вялікабрытаніі па справах Еўропы і Амерыкі Аланам Дунканам. Абмяркоўваліся, вядома, двухбаковыя пытанні: інвестыцыі і палітыка. Але, падкрэсліваючы ролю непасрэдна Вялікабрытаніі ў сучасным свеце і ў Еўропе ў прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка, тым не менш, пашкадаваў, што Лондан і Брусель зараз у працэсе Брэксіту - разводу. Гэта ён сказаў і асабіста дзяржміністру Дункану і паўтарыў у гутарцы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы. "Выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза - гэта небяспечны прэцэдэнт. Беларусь прыхільніца шматпалярнага свету, а ЕС сёння з'яўляецца адной з асноўных апор. Калі гэтая апора сыходзіць, калі яна будзе разбураная, свет нахіліцца яшчэ больш".

Пры гэтым небяспека для ўстойлівай шматпалярнай структуры ўзнікла шмат у чым як раз з-за спроб пэўных сіл у ліхіх, у тым ліку і геапалітычна, 90-х зрабіць свет безальтэрнатыўна аднапалярным. І сепаратысцкія настроі на Брытанскіх астравах, у гарах Курдыстана або на раўнінах Фландрыі - усе тыя працэсы, што здольныя змяніць карту, толькі плады, што прараслі з насення, пасеянага тады. Пра геапалітычны ўраджай, які жнуць сейбіты буры, у Глеба Лаўрова (відэа).