Сёння мы пачынаем праграму са спартыўнай пляцоўкі 90-ых!

12 ноября 2017

Менавіта тады ў нашай краіне быў новы ўсплёск цікавасці да вялікага тэніса, і мы, яшчэ школьнікі, спрабавалі асвоіць гэты не самы просты від спорту.

Вядома, ракетка тады ў мяне была іншая - "Усход" або "Тарту", гэтая - сучасная. Але мячы - з той эпохі. Зробленыя ў індыйскім горадзе Бамбей. Ужо і назвы-та такой на карце няма, а мячыкі захаваліся!

Такіх спартыўных аб'ектаў, як сёння, у нас і блізка не было. Таму трэніраваліся проста ў двары школы па выхадных. Вось на гэтай сцяне малявалі мелам уяўную сетку і стукалі пакуль ёсць сілы!

Ці маглі мы тады падумаць, што наш тэнісіст Макс Мірны стане алімпійскім чэмпіёнам, а беларуска Вікторыя Азаранка трапіць у лік першых ракетак свету? А тое, што Мінск будзе прымаць адно з галоўных сусветных спаборніцтваў па тэнісе, і зусім здалося б нам фантастыкай! Але сёння - гэта рэальнасць.

Прычым эмоцыі ад таго, што адбываецца, простымі словамі апісаць сапраўды складана! Але, як гаворыцца, лепш адзін раз убачыць! Перапоўненыя трыбуны "Чыжоўка-Арэны", 10-я ракетка свету Кока Вандэвеге, пераможца Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе - Слоан Сцівенс. І мы - у фінале Кубка Федэрацыі, турніру, які называюць неафіцыйным чэмпіянатам свету сярод жаночых каманд па тэнісе.

Шлях да запаветнай падзеі быў цярністым - нашы дзяўчаты паслядоўна абгулялі Грузію, Балгарыю, Партугалію, Вялікабрытанію, Японію, Канаду, Расію, зборныя Нідэрландаў і Швейцарыі. І гэта ўжо фантастыка. Але ў гэтыя выхадныя наш сапернік - зорная каманда ЗША.

Як адбывалася развязка фіналу, раскажам праз імгненне.