Санкцыі не спынілі яшчэ ні адзін прамысловы канвеер - рэпартаж з Віцебскага рэгіёна

12 декабря 2021

Беларусь не з'яўляецца прыхільніцай санкцыйных мер. І не раз гэта падкрэслівала! Мова санкцый дыялогу не спрыяе. Насупраць - узводзіць "сцены" непаразумення. Але то вялікая палітыка! А вось як на знешні ціск рэагуе эканоміка і бізнес? Гэта выклік для рэальнага сектара або магчымасці? Непераадольны бар'ер? Або папросту выхад з зоны камфорту? 

Мы вырашылі адправіцца ў рэгіёны, каб даведацца, як працуе  рэальны сектар, калі з высокіх еўрапейскіх трыбун перманентна заклікаюць да байкоту партнёрства. Наш карэспандэнт Вольга Анішчанка правяла некалькі дзён у Віцебскай вобласці і сцвярджае: санкцыі не спынілі яшчэ ні адзін прамысловы канвеер, у тым ліку з замежным капіталам (відэа).