Найважнейшыя тэмы тыдня ў нашай праграме не застануцца без увагі

16 декабря 2018

Гэта "Галоўны эфір", вечар добры! Вось так, па-сапраўднаму святочна і ярка адлічвае зараз кожны вечар да Новага года сталіца Беларусі. Маштабная ілюмінацыя, а разам з ёй і галоўныя навагоднія ёлкі адначасова заззялі агнямі літаральна за пару тыдняў да 31 снежня.

Дарэчы, эра высокіх тэхналогій закранула ўжо і самы традыцыйны атрыбут свята. Тут, на Кастрычніцкай плошчы, навагодняе дрэва ўпрыгожылі новымі гірляндамі са спецыяльнымі лямпамі-пікселямі. Эфект вялікага святлодыёднага экрана ствараюць прыкладна 20 тысяч такіх агеньчыкаў. А ўсяго ў Мінску ўсталявалі тры дзясяткі ёлак.

Так, вось у такой святочнай атмасферы мы будзем жыць цэлы месяц! І нарэшце-та, настаў той самы доўгачаканы час чараўніцтва. Калі не толькі дзеці, але і дарослыя мараць аб цудзе, радуюцца падарункам і дораць адно аднаму шчасце і клопат. Як тут не ўспомніць і галоўную рэспубліканскую акцыю "Нашы дзеці", якая аб'яднала ў сабе ўвесь сэнс Раства і Новага года. У гэтыя дні вядомыя і самыя простыя беларусы імкнуцца падарыць цяпло і клопат тым, хто ў іх так мае патрэбу.

І гэты марафон добрых спраў прадоўжыцца ў нашай краіне да пачатку студзеня. І ніводнае дзіця не застанецца без увагі! Як не застануцца без увагі ў нашай праграме і найважнейшыя тэмы тыдня.

Глядзіце сёння ў "Галоўным эфіры"!