Саламея Русецкая: турэцкія старонкі нашай гісторыі

13 ноября 2016

Яшчэ адзін гістарычны факт, які звязвае Беларусь і Турцыю. Саламея Русецкая - першая жанчына-ўрач у Рэчы Паспалітай.
Падрабязнасці яе біяграфіі сталі вядомыя з мемуараў, напісаных ёю самой у Стамбуле. Зусім нечаканая гістарычная сувязь паміж старажытнымі беларускімі землямі і Асманскай імперыяй. Ураджэнка Навагрудка апісвае ў дэталях турэцкі побыт, успамінае эпізоды з медыцынскай практыі, якія часам здаюцца неверагоднымі.

Дык што ж мы ведаем пра Саламею? І што яе звязвае з турэцкім берагам? Рэальны чалавек ці літаратурны персанаж? Разбіралася Ніна Мажэйка.

Дзверы султанскіх палацаў адчыняліся перад ёй. А Стамбул - сталіца Асманскай імперыі - стаў месцам прызнання яе таленту як медыка. Усходняя карона давярала лекарцы без спецыяльнай адукацыі сваё жыццё. Яна - Саламея. Першая жанчына-урач родам з Наваградчыны.

Рэгіна Саламея Пільштынова з Русецкіх. Апошняе прозвішча адсылае да мяшчанскага паходжання. Бацькі са збяднелай шляхты. Яе адысея пачынаецца ў 14 гадоў. У гэтым узросце едзе за мужам-лекарам у Стамбул.

Прадстаўнікі татарскай мусульманскай меншасці асімілявалі. Яшчэ пры Вітаўце яны мелі зямельныя надзелы, заводзілі сем'і. Потым менавіта яны абаранялі межы.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук захоўваецца калекцыя татарскіх арабаграфічных рукапісаў ад пачатку XVII да XXI стагоддзя. Кітабы, тафсіры… Высокі цэнз дае дазвол дакранацца выключна ў пальчатках.

Русецкая ж паспяхова авалодала мясцовым дыялектам. Адкінула першае імя. І стала выключна Саламеяй. Згодна з тагачаснай модай на біблейскі манер. Майстар-класы па медыцынскай справе ад мужа Гальпіра і нават ад яго іракскага калегі не прайшлі дарэмна. Сярод пацыентаў не толькі жанчыны, але і высокапастаўленыя вяльможы. Зарэкамендавала сябе як акуліст.

Дэталі ўзгадвае ў мемуарах. Рукапіс няскончаны, але падрыхтаваны да выдання ў Стамбуле ў 1760 годзе. На момант напісання Саламеі 42.

Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: «Саламея Русецкая, як мне падаецца, - гэта літаратурны персанаж, створаны на падставе рэальнай біяграфіі, натуральна, трошкі творча дапрацаваны. У XVIII стагоддзі ўзніклі многія падобныя персанажы - той жа Казанова, напрыклад, і многія іншыя даволі яркія дзеячы, каторыя, з аднаго боку, успрымаюцца намі як гістарычныя персанажы, але з другога боку, мы разумеем, што многае ў іх біяграфіі было дадумана, дапісана імі самімі ці аматарамі прыгожага пісьменства».

Сёння ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі знаходзяцца ўсе вядомыя выданні мемуараў Русецкай, а таксама ўсходнія помнікі літаратуры. У Асманскай імперыі існавала некалькі літаратурных моў. Святое пісанне па-арабску, паэзія - па-персідску, а законы - на стараасманскай. Усе варыянты прадстаўлены ў Музеі кнігі.

Адразу кідаецца ў вочы - гартаць рэдкія выданні трэба ў іншым парадку. За іх з'яўленне на беларускіх землях трэба падзякаваць графу Паскевічу. Перавёз цэлыя бібліятэкі. Што тычыцца Саламеі - пра яе, акрамя мемуараў, нічога невядома. Вокладку ўпрыгожвае вось такая выява. Ёсць і яшчэ адзін варыянт - чорна-белая літаграфія, дзе гіпатэтычная Саламея ў хустцы. Таксама маларэалістычны.

Усе дарогі вядуць у Рым, але ў нашым выпадку і Саламеі Русецкай - у Нясвіж. Тут, ва ўладаннях магнацкай фаміліі Радзівілаў, лекарка прыйшлася дарэчы. Талент амаль каралі Радзівілы цанілі. Тым больш, першая лэдзі Уршуля Радзівіл таксама была з прагрэсіўных.

Першая жанчына-драматург - таксама прадукт эпохі Асветніцтва. Саламея служыць як прыдворны доктар. Дачку пакідае вучыцца ў Нясвіжскім манастыры. Сцвярджаць нельга, але той факт, што ва ўзорным кляштары бенедыкцінак вучыліся дзяўчынкі з заможных сем’яў, гаворыць сам за сябе. Саламея, якая, безумоўна, атрымлівала ганарар за працу ў Міхаіла Рыбанькі, магла дазволіць выхаванне тут. Сёння пад гэтымі скляпеннямі знаходзіцца Нясвіжскі педагагічны каледж імя Якуба Коласа - настаўніцкія традыцыі захоўваюць. Як і аўтэнтычны будынак.

Дакладна не вядома, дзе і калі памерла Саламея Русецкая. Прыблізна апошні прытулак яна знайшла ў Святой зямлі. Здзейсніла цыкл ад мусульманскага свету ў хрысціянскі. У лепшых традыцыях авантурнага рамана.