З распаўсюджваннем COVID-19 працягваюць змагацца большасць дзяржаў планеты

22 марта 2020
Большасць дзяржаў планеты працягваюць змагацца з распаўсюджваннем кітайскага каранавіруса. Дарэчы, як раз з Кітая зараз прыходзяць самыя абнадзейлівыя навіны. Вось ужо некалькі дзён не фіксуецца новых выпадкаў заражэння каранавірусам на тэрыторыі краіны. Эпідэмія падаўленая і ў самым яе эпіцэнтры - горадзе Ухань. Пры гэтым назапашанае медыцынскае абсталяванне Кітай ужо пачаў перадаваць краінам Еўропы і Азіі. 

У гэтыя выхадныя ў Паднябеснай пачаліся выпрабаванні вакцыны ад COVID-19 на людзях-валанцёрах. Прэпарат распрацаваны навукоўцамі з Акадэміі ваенна-медыцынскіх навук Народна-вызваленчай арміі Кітая сумесна з шэрагам кітайскіх фармацэўтычных кампаній. У працэсе вакцынацыі ўдзельнікам праекта будуць уведзеныя антыцелы, а пасля гэтага будзе арганізаваны кантроль, які дазваляе вызначыць, ці быў імі набыты ў выніку імунітэт да віруса. 

А брытанскія фармацэўты знайшлі ўжо больш як 20 тысяч добраахвотнікаў, якія гатовыя свядома заразіцца каранавірусам. Гэта неабходна, гавораць навукоўцы, каб стварыць новую вакцыну. Тэсты вакцыны ад COVID-19 на людзях праводзяцца і ў ЗША. Апошнія даследаванні, праведзеныя супрацоўнікамі Інстытута інфекцый і імунітэту імя Піцера Доэрці ў аўстралійскім Мельбурне, паказалі: арганізм чалавека змагаецца з новай пнеўманіяй практычна гэтак жа, як са звычайным грыпам. А значыць, імунная сістэма можа эфектыўна супрацьстаяць COVID-19. Вялікія і абгрунтаваныя надзеі і на нашу сістэму аховы здароўя.