Шэраг беларускіх СМІ праігнараваў інфармацыю аб метадах працы асобных незалежных назіральнікаў

11 февраля 2018

На тыдні не засталася намі незаўважанай і яшчэ адна значная падзея для беларускай медыяпрасторы. Шэраг беларускіх СМІ атрымаў лісты з інфармацыяй аб метадах працы асобных незалежных назіральнікаў на маючых адбыцца мясцовых выбарах.

Аўтар ліста прыводзіць дакументальныя пацверджанні таго, як група назіральнікаў яшчэ да пачатку галасавання займела ўжо гатовыя скаргі на парушэнні і заявы аб непрызнанні мясцовых выбараў.

Скандал чыстай вады! У любой краіне прэса ўчапілася б у гэтую сенсацыю і разабрала па костачках. Але нашы ласыя на гарачанькае СМІ, якія публікуюць кожны чых ад так званых назіральнікаў, чамусьці праігнаравалі факты, якія датычацца саміх назіральнікаў.

Дзіва, дый годзе!