Аднагодкі незалежнасці. Спартыўныя пляцоўкі Беларусі

23 июня 2019

Усяго на Еўрапейскіх гульнях задзейнічаныя 12 спартыўных пляцовак. Усе яны размешчаныя вельмі кампактна: кожны атлет трапляе на месца спаборніцтваў не больш чым за паўгадзіны. Дарэчы, менавіта спартыўная інфраструктура беларускай сталіцы і наваколляў стала адным з ключавых фактараў выбару нашай краіны як гаспадыні форуму. Ды і ў цэлым, па ўсёй Беларусі за апошнія гады з'явілася вялізная колькасць сучасных арэн і месцаў для заняткаў спортам. І гэтыя пляцоўкі заўсёды вельмі папулярныя менавіта ў моладзі.

Новае пакаленне становіцца сведкай ужо іншай Беларусі, аб якой гавораць ва ўсім свеце. Распавесці сваё бачанне аб развіцці краіны і яе інфраструктуры мы прапанавалі аднаму з герояў праекта "Аднагодкі незалежнасці". Серыя ролікаў прысвечаная 25-годдзю асноўнага закону краіны і інстытута Прэзідэнцтва.