Расіяне лічаць беларускага Прэзідэнта найбольш эфектыўным з дзяржаўных лідараў замежжа

22 июля 2018

У сучасным свеце ідзе вялікая будоўля новага светаўладкавання. Натуральна, кожная краіна адстойвае свае нацыянальныя інтарэсы. І гэта стала прадметам даследавання расійскага інфармацыйнага агенцтва "Альтаір", якое правяло маштабнае апытанне. Па выніках высветлілася, што расіяне лічаць беларускага Прэзідэнта найбольш эфектыўным з дзяржаўных лідараў замежжа.

Аляксандр Лукашэнка апынуўся па-за канкурэнцыяй. Два з паловай месяцы рэспандэнты адказвалі на пытанне "Хто з лідараў замежных дзяржаў найбольш эфектыўны ў адстойванні інтарэсаў сваёй краіны?" Першыя дні апытання лідзіраваў старшыня КНР. Аднак, як адзначылі ў агенцтве, перавага беларускага лідара няўхільна ўзрастала. У выніку, на думку траціны апытаных, менавіта Аляксандр Лукашэнка на чале спісу прэзідэнтаў, хто рупіцца за нацыянальныя інтарэсы больш за ўсё.