Рэйд "Галоўнага эфіру"! Увагу прыцягнулі нядобрасумленныя арандатары вадаёмаў

15 июля 2018

І ўсё-такі прыродныя і народныя тэмы сёння ў фаворы "Галоўнага эфіру". Наша праграма не магла прайсці міма вельмі актуальнага для Сінявокай азёрнага пытання. Беражліва ставіцца да прыродных багаццяў - залатое правіла для тых, хто жадае, каб іх дзеці і ўнукі таксама ацанілі ўсю гэту прыгажосць. Вядома, што раней нават царкоўныя званы змаўкалі на час нерасту. Зараз у звон б'юць рыбакі, а ва ўнісон і ўсе неабыякавыя. Увагу прыцягнулі нядобрасумленныя арандатары вадаёмаў, якія навучыліся ператвараць карасёў, ляшчоў і шчупакоў у хуткія, вялікія грошы, часам проста напляваўшы на экалогію. У падрабязнасцях мутных схем разбіралася наша здымачная група. Рэйд "Галоўнага эфіру".

Расказвае Ксенія Лебедзева (відэа).