Рэцэпт поспеху Тураўскага малочнага камбіната

26 мая 2019

Пяць гадоў таму ў нас з'явіўся маленькі кавалачак Італіі. Менавіта столькі часу назад у Тураве вырашыліся на цікавы эксперымент. Па дзяржпраграме развіцця Палесся з нуля пабудавалі малочны камбінат. І не проста камбінат, а прадпрыемства, дзе выпускаюць унікальны прадукт - найсмачнейшы сыр, як раз па рэцэптах Аўзоніі, проста з Апенін. 

І гэта той выпадак, калі сышлося прыемнае з карысным. Сырная экзотыка разышлася ў 15 краін свету. Сыр-бор пачаўся і ў Расіі - туды ідзе важкі кавалак экспарту ад малочнага прадукту. Акрамя суседзяў, паспыталі беларускі прадукт Японія і Кітай. Там патрабаванні да якасці вельмі жорсткія. І калі сыр хоць бы пусцілі на азіяцкі рынак - ужо гастранамічная перамога, а тут пастаянныя пастаўкі. 

І каб выйсці на такія сапраўды добрыя паказчыкі, нашым прадпрыемствам прыходзіцца ўласную планку ставіць прыкметна вышэй. Рэцэпт поспеху з Турава спрабавала даведацца і Ганна Кавалёва

Рабочы дзень стартуе з мазгавога штурму. Камандаванне працэсам - у руках галоўнага інжынера. Аляксандр Рай пачынаў простым майстрам. Зараз у свае 30 кіруе камандай у 70 чалавек. На пасадзе ўсяго паўгода. Але і за гэты час паспеў укараніць свежыя ідэі і атрымаць вынік. 

Маладое прадпрыемства з маладымі кадрамі ўсяго за 5 гадоў здолела выйсці ў прамысловыя лідары Беларусі. Стаўка - як раз на моладзевы патэнцыял. Плюс сусветны вопыт. Тут асвоілі італьянскія рэцэптуры, заправілі беларускай якасцю, і атрымаўся ўнікальны для краіны прадукт. 

 Менавіта гэты сыр надае непаўторны смак італьянскай піцы. Увесь цыкл вытворчасці - у сярэднім 5 гадзін ад утварэння сырнага згустку да выхаду цеста. Дзеля гэтага за суткі з усёй краіны сюды вязуць 500 тон малака. Перад перапрацоўкай - лабараторны кантроль усіх норм: ад паху і смаку да мікрабіялагічных паказчыкаў. Адбіраюць сыравіну толькі вышэйшага або экстра-класа.

Беларускую педантычнасць да якасці і падыход да справы ацанілі замежныя гурманы. У экспартным партфелі ўжо 15 краін свету.

 

Тураўская прадукцыя пастаўляецца ў найбуйнейшыя сеткавыя піцэрыі свету. Фуры адгэтуль едуць па розных маршрутах. Да прыкладу, гэтая з грузам у 20 тон сыру сёння адправіцца ў Расію.

Гэтая краіна з першых крокаў прадпрыемства - прэміяльны партнёр. Туды вязуць вялікую частку экспартнай прадукцыі. Летась камбінат запусціў другую вытворчую чаргу. За суткі сталі выпускаць 65 тон сыру. З'явіліся рэзервы дадаць у аб'ёмах экспарту.

Акрамя традыцыйных краін-партнёраў - такіх, як Расія, ёсць і экзотыка. Некалькі адгрузак сыру ўжо зроблена ў Японію. А гэта сам па сабе тайны знак якасці. Бо патрабаванні да якасці ў японцаў або кітайцаў нашмат больш жорсткія, чым у Беларусі або ў той жа Расіі. 

Некалькі месяцаў таму з канвеера сышла новая прадукцыя. Адначасова ідзе мадэрнізацыя асобных участкаў, усталёўка новага абсталявання. Да 2020 года тут плануюць перапрацоўваць удвая больш малака. Новых пакупнікоў на будучую прадукцыю шукаюць ужо зараз. Толькі ў 2018 годзе прыраслі Іарданіяй, Сінгапурам, Катарам і Саудаўскай Аравіяй. Акрамя Японіі, сярод новых пакупнікоў - Малдова. У працэсе і перамовы з Украінай.