Асобы, якія распальваюць антыбеларускія страсці ў Сетцы, пакрыўджаныя і амаль у адзіноце

25 февраля 2018

Вось пасля такой гутаркі, пасля слоў нашых гераінь, успамінаючы ўсе тыя эмоцыі, якімі беларусы жылі ў дні той белай баталіі, разумееш, які сэнс укладвалі арганізатары ў алімпійскі слоган "Аб'яднаўчы запал". А яшчэ разумееш: тыя, хто распальваў да, падчас і пасля гонкі антыбеларускія страсці ў Сетцы, проста пакрыўджаныя. Тыя, хто не радаваўся нашаму цуду на чацвярых, нават не ў меншасці - амаль у адзіноце.

Так, і вось пакрыўджаная брытанская "Гардыян" ужо мармыча пра нашу Дашу: "Агент КДБ". Вядома, калі выйгравае сусветная ўлюбёнка, маладая мама, выйгравае дружная каманда "камсамолак, спартсменак і проста прыгажунь", талерантнай "Гардыян", якую ўжо не раз лавілі на здагадках і недаверы да ўсяго, што на ўсходзе ад Лондана, - такой "Гардыян" сумна. І рука сама сабою цягнецца да каменя, які колькі гадоў ляжаў за пазухай.

Або вось "Радыё Свабода", якая за грошы кангрэса ЗША дамалявала Дашы нават не амерыканскі флаг. Наймітам сумна, што хтосьці можа тое, чаго не могуць яны, - шчыра любіць сваю радзіму. Ды так, што імчаць за яе на фініш хутчэй за вецер, імчаць так, каб разрывала флагі і душу. І вось гэтых карыкатурыстаў, самотных і пакрыўджаных, пашкадаваць бы, дапамагчы ім неяк. Але - фантомныя болі не лечацца. Тым больш фантомныя хваробы ў галаве.