Развіццё Аршанскага рэгіёна. Выязны Прэзідыум Саўміна

28 мая 2017

На гэтым тыдні ў топе галоўных навін было развіццё рэгіёнаў і павышэнне якасці жыцця людзей у невялікіх населеных пунктах. Пра гэта ішла гутарка падчас сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Камітэта рэгіёнаў Еўрасаюза фінам Марку Маркулам. Таксама гарманічнае развіццё гарадоў, аддаленых ад сталіцы, абмяркоўвалася на тыдні і ў Оршы.

Там прайшоў выязны Прэзідыум Саўміна. Урадавы дэсант не проста вывучаў сітуацыю па папяровых справаздачах, а сам пабываў на некаторых прадпрыемствах горада і наваколляў. У маршруце значыліся 4 прыпынкі -- прадпрыемства "Салодкая краіна" ў вёсцы Ліпкі, авіярамонтны завод у Балбасаве, "Тэхніка сувязі" ў Барані і "Манулі Гідраўлікс" у Оршы. Яго адкрыў італьянскі інвестар. Гэта вытворчасць рукавоў высокага ціску для аўто і будаўніцтва. Яно як раз і можа пахваліцца добрым экспартам і вялікім унутраным попытам. Астатнім не хапае маркетынгавай хваткі, рэкламы, сучаснага абсталявання, поўнай перазагрузкі вытворчасці і акупных бізнес-планаў. Цяжкай гірай для прадпрыемстваў вісяць і незадзейнічаныя плошчы, пакінутыя ў спадчыну ад вялікай краіны. А шматлікія заводы Аршанскага рэгіёна горадаўтваральныя. А значыць, працуе там амаль увесь горад. Захаваць тут рабочыя месцы для іх вельмі важна.

Што рабіць з такімі прамысловымі гігантамі, ці ўдыхне мадэрнізацыя ў іх новае жыццё, як развіваць прыватную справу абмяркоўваў урад з цэнтра з мясцовай вертыкаллю. Падрыхтаваны і план першачарговых мер. У ім 93 пункты. Але пакуль ён адкрыты для прапаноў. Орша выбрана пілотным праектам для новага жыцця дзеючых прадпрыемстваў і стварэння новых вытворчасцяў. На гэта даецца год-паўтара. Пасля гэты вопыт пойдзе і ў іншыя прамысловыя гарады.