Раўбічы прынялі чэмпіянат свету па летнім біятлоне

25 августа 2019

Раўбічы зноў сталі цэнтрам прыцягнення ўвагі балельшчыкаў і месцам, дзе разгульваюцца ўзнагароды планетарнага маштабу. Бо чэмпіянат свету на лыжаролерах для страляючых лыжнікаў - галоўная падзея гэтага лета. 

Надвор'е гэтымі днямі таксама парадавала балельшчыкаў, якія прыехалі ў Раўбічы падтрымаць спартсменаў. І яны аддзячылі прыгожымі перамогамі. 

Андрэй Казлоў пазнаёміўся бліжэй з нашымі чэмпіёнамі і даведаўся ўсё аб атмасферы спартыўнага свята, трымаючы ў розуме тое, што ў 2022 годзе наш мультыспартыўны комплекс прыме этап Кубка свету.