Расследаванне "Галоўнага эфіру" па пытаннях ЖКГ у Шабанах

23 сентября 2018

Пяройдзем ад партнёрства міждзяржаўнага да такога блізкага нам бытавога ўзроўню. Дзе ў адносінах усё бывае нават больш складана. Надышоў час расследавання "Галоўнага эфіру", якое адважна можна назваць "Камунальны дыктат".

Жыхары Шабаноў, якія нядаўна вызначыліся шумным скандалам з мясцовай грузавой чыгуначнай станцыяй, зараз бяруць штурмам кабінеты мясцовага ЖЭУ. У пошуках праўды ў паўцёмных калідорах камунальнай установы жыхары спрабуюць абараніць свае правы: маўляў, пад'езд аздобілі, не спытаўшы. Ды і якасць работ не задавальняе. ЖЭУ разводзіць рукамі: усё згодна з дакументамі. Толькі вось дакументы без подпісаў. У выніку жыхары ўсё ж заплацяць. Дык што ж рабіць? Плаціць або даказваць? Чаму ў Беларусі ХХІ стагоддзя камунальны чынш - норма жыцця? І ці дапаможа прыцягнуць да адказнасці нядобрасумленных камунальнікаў новая ініцыятыва заканадаўцаў? У праблеме разбіраўся Аляксей Патапаў.