Рабочая паездка Прэзідэнта ў Іўе

25 августа 2019

Дарэчы, адна з тэм праекта "Размова ў Прэзідэнта" з Сяргеем Румасам - падтрымка дзяржпрадпрыемстваў. Каму сапраўды трэба яе забяспечваць, а хто можа ісці на вольны хлеб. Аб тым, што і ў Беларусі можна развіваць сваю справу і зарабляць, мы яшчэ раз упэўніліся на гэтым тыдні. 

Падчас візіту ў горад Іўе Прэзідэнт азнаёміўся з працай прадпрыемства "Лідатэхмаш". Прыватная вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі парадкам здзівіла і Кіраўніка дзяржавы, і чыноўнікаў, і нават журналістаў. Тут працуе больш як 130 чалавек, амаль 80 працэнтаў прадукцыі ідзе на экспарт. Зараз, напрыклад, рыхтуецца першая пастаўка агрэгатаў ва Узбекістан. 

І такі індустрыяльны кластар, хай і невялікі, але складае тры чвэрці прамысловага патэнцыялу Іўеўскага раёна. Прэзідэнт яшчэ раз развеяў здагадкі: "Маўляў, дзяржава перашкаджае бізнесу". Наадварот - гатова дапамагаць - і рэсурсам, і грашыма, абы развіццё не спынялася. 

Як вынік Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне Адміністрацыі Прэзідэнта і кіраўнікам Гродзенскай вобласці вырашыць усе бюракратычныя правалокі, а генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Цыркуноў цалкам можа пашырыць сваю дзейнасць за кошт дрэваапрацоўкі. Так, у бізнесмена ўжо ёсць вытворчасць вокнаў і дзвярэй, прычым, драўляныя даражэйшыя, але больш экалагічныя і служаць даўжэй. Першае - асабліва важна для краіны.

Зрэшты, на гэтым рабочая паездка Кіраўніка дзяржавы не завяршылася. Прэзідэнт наведаў Іўеўскі цэнтр культуры, які сабраў пад адным дахам і тэатральны кружок, і выставу рамеснікаў. Аляксандр Лукашэнка атрымаў у падарунак саламяны капялюш і кошык памідораў. Абсалютна лагічны падарунак, бо памідоры для Іўя, лічы, таварны знак. Літаральна на мінулым тыдні там прайшла "бітва таматаў" - самы яркі эпізод фестывалю, прысвечанага чырвонай гародніне.

Юныя акцёры сыгралі фрагмент спектакля перад Кіраўніком дзяржавы. У гэты час каля Дома культуры сабраліся людзі, каб пагутарыць з Прэзідэнтам асабіста і даведацца яго меркаванне аб маленькім горадзе.

Агульны тон душэўнасці і пачуцця свята падкрэслілі і сёстры Васілеўскія. Адна з дзяўчат яшчэ ў чацвёртым класе напісала ліст Прэзідэнту, марачы аб сустрэчы - і вось жаданне ажыццявілася! На памяць юныя дамы, дарэчы, якія паступілі сёлета ва ўніверсітэт, пакінуць фатаграфію з Аляксандрам Лукашэнкам.