Рабочы тыдзень Прэзідэнта пачаўся з пытанняў бяспекі

1 апреля 2018

Пытанні бяспекі на гэтым тыдні сталі тэмай нумар адзін і ў телеэфірах, і на інфармацыйных стужках, ды і проста ў нашых гутарках... Абыякавых да гэтай падзеі няма. Зрэшты, і ў Беларусі спакой кожнага грамадзяніна - нязменны прыярытэт палітыкі. Таму і свой працоўны тыдзень наш Прэзідэнт пачаў менавіта з пытанняў бяспекі.

Адразу пасля трагедыі ў панядзелак Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу Міністэрству па надзвычайных сітуацыях правесці маштабную праверку месцаў масавага збору людзей. Ужо ў аўторак да гэтага маніторынгу па даручэнні Кіраўніка дзяржавы падключылася і МУС.

Прычым такую татальную праверку на бяспеку трэба было зрабіць не толькі ў гандлёвых цэнтрах, а ва ўсіх аб'ектах, якія штодня наведваюць тысячы беларусаў: ад кінатэатраў і спартыўных арэн да навучальных устаноў і нават жылых дамоў. А за недапрацоўкі з боку адказных за гэтыя аб'екты рушыць услед жорсткая рэакцыя.