Уборачная кампанія на тыдні значылася і ў рабочым графіку Кіраўніка дзяржавы. Такім чынам, пятніца. Мінскі раён. Размова не абмежавалася толькі хлебнай тэматыкай. Гаварылі, напрыклад, аб перспектывах цяплічнага бізнесу. Сёння гэты кірунак паспяхова развіваюць дзясяткі гаспадарак. Адно з даручэнняў Прэзідэнта ўраду - забяспечыць унутраны рынак.
І, вядома, тэхніка. Парк краіны сёння налічвае больш як 11 тысяч камбайнаў. У пятніцу разам з малодшым сынам Мікалаем Аляксандр Лукашэнка асабіста пратэсціраваў самую магутную пакуль палявую машыну - камбайн "Палессе GS-16". Прадукцыйная магутнасць - 24 тоны за гадзіну, прапускная здольнасць - 16 кілаграмаў за секунду. Некалькі хвілін таму мы ўспаміналі 90-ыя. Дык вось тады такое нават не снілася. У найбліжэйшыя гады беларускія аграрыі павінны перасесці на камбайны большай магутнасці - гэта даручэнне Прэзідэнта. Спецыялісты гавораць: справа нават не ў тым, што гэтага патрабуе час, галоўнае - высокая ўраджайнасць збожжавых.
Яшчэ адна тэма тыдня, якую абмяркоўвалі ў Прэзідэнта. Транспартная сфера: эканамічны эфект і магчымасці, якія нельга прапусціць. Першы ўчастак МКАД-2 павінен быць завершаны да канца года. Аб гэтым у чацвер ішла размова падчас рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Міністрам транспарту і камунікацый Анатолем Сіваком. МКАД-2 будзе цалкам бетонавай і ў 3 разы даўжэй за сваю папярэдніцу - 160 кіламетраў. Другую аб'язную павінны пабудаваць да студзеня 17 года.
У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка прымае Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Дарэчы, у гэтай пасадзе Андрэй Каўхута ледзь больш за месяц, і, па сутнасці, гэта яго першая грунтоўная размова з Кіраўніком дзяржавы. Даручэнняў некалькі, і сярод іх, напрыклад, актыўная праца па разведцы карысных выкапняў.













