Працоўны тыдзень Прэзідэнта

21 июня 2015

Будаваць і развіваць можна толькі, калі не даводзіцца ваяваць. Падтрыманне бяспекі і міру - найважнейшая функцыя дзяржавы. І сёння аргументаў, чаму гэта так важна, можна не прыводзіць. Занадта відавочна. На тыдні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прыняў міністра абароны. Андрэй Раўкоў далажыў аб тым, як ідзе мадэрнізацыя арміі, а таксама чарговых выпрабаваннях ракетных сістэм і сістэм СПА. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад Мінабароны надаваць больш увагі развіццю армейскага спорту. А яшчэ на сустрэчы таксама ішла размова аб кадравай сітуацыі ва ўзброеных сілах і іх аптымізацыі.

На гэтым жа тыдні тэму тэхнічнага абсталявання арміі Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніком Дзяржваенпрама Сяргеем Гурулёвым. Аляксандр Лукашэнка адзначыў: сітуацыя ў свеце не становіцца спакайнейшай. Напрыклад, насцярожвае актыўнасць НАТА на беларускіх і расійскіх межах. Як далажыў Сяргей Гурулёў, наша рэактыўная сістэма залпавага агню паспяхова прайшла чарговыя выпрабаванні ў Кітаі. Планы, якія ставілі беларускія спецыялісты, выкананыя ў поўнай меры. Армія атрымае годнае ўзбраенне, што істотна павысіць баявы і абарончы патэнцыял краіны.