Рабочы тыдзень Прэзідэнта

15 марта 2015

Аб тым, як павысіць эфектыўнасць працы лясной гаспадаркі, на тыдні гаварылі ў Прэзідэнта. Кіраўніку дзяржавы прапанавалі праект указу па пытаннях удасканалення дзейнасці ў гэтай галіне. Новы дакумент павінен адрэгуляваць не толькі вытворчы і тэхналагічны працэсы, але і пытанні закупкі сыравіны і рэалізацыі гатовай прадукцыі.

Адзін з ключавых аспектаў накіраваны на якасць перапрацоўкі драўніны. Што дазволіць атрымаць высокі дабалены кошт пры продажы. На думку Прэзідэнта, лясныя рэсурсы павінны апрацоўвацца на беларускіх прадпрыемствах, а вось вываз неапрацаванага лесу варта і зусім спыніць. У тэхнічнае пераўзбраенне канцэрна Беллесбумпрам укладзеныя сур'ёзныя сродкі - больш за 1 мільярд еўра. Аднак не ўсе прадпрыемствы сёння працуюць з належнай аддачай.

Мінск і Баку маюць намер зрабіць новы крок у сферы эканамічнай кааперацыі. Аб гэтым стала вядома ў аўторак падчас сустрэчы кіраўніка дзяржавы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Азербайджана Ягубам Эюбавым. Актыўны палітычны дыялог наладжаны - справа за ўзаемным гандлем. Летась тавараабарот склаў больш як 330 мільёнаў долараў. І вырас амаль на 15%. На думку Кіраўніка дзяржавы, сумесную прадукцыю неабходна больш актыўна прасоўваць на рынкі трэціх краін.

Узаемадзейнічаць з Азербайджанам Беларусь гатовая па ўсіх кірунках. Сярод ключавых сфер лічаць будаўніцтва, ахову здароўя, навуку і тэхналогіі, адукацыю і прамысловасць. Перспектыўнасць, а галоўнае, прыбытак ад гэтых праектаў ацэняць на вышэйшым узроўні. Напрыканцы гэтага года Ільхам Аліеў мае намер наведаць Беларусь.

Зрэшты, асноўным рынкам для беларускіх прадпрыемстваў застаецца расійскі. На тыдні Мінск наведала дэлегацыя Курскай вобласці. Гаварылі аб павелічэнні эканамічнай прысутнасці ў Цэнтральнай Расіі. Курск можа стаць апорнай пляцоўкай.

Губернатар Курскай вобласці Аляксандр Міхайлаў у Мінску ўжо пяты раз. Дэлегацыю прывёз вялікую - толькі бізнесменаў чатыры дзясяткі. На няпростым эканамічным фоне летась гандаль з Расіяй прасеў, а вось Курск наадварот дабавіў 10% - бакі дасягнулі лічбы чвэрць мільярда долараў. Планы і далей амбіцыйныя. На думку беларускага лідара, менавіта супрацоўніцтва з рэгіёнамі - гэта падмурак інтэграцыі дзвюх краін.