Рабочы тыдзень Прэзідэнта

25 января 2015

Калі ў спорце пашырэнне меж - гэта заўсёды добра, што тычыцца меж дзяржаўных, то прыкмета стабільнасці - гэта як раз іх нязменнасць. У панядзелак Прэзідэнт Беларусі падпісаў рашэнне на ахову дзяржмяжы ў 2015 годзе. Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка цікавіўся, як выконваюцца даручэнні, пастаўленыя перад урадам, Саветам бяспекі, Пагранкамітэтам і іншымі праваахоўнымі органамі ў справе гарантавання бяспекі на дзяржаўных граніцах.

Яшчэ некалькі тэм, закранутых на тыдні. У чацвер Прэзідэнт прымае з дакладам Прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова і звяртае ўвагу на неабходнасць адыходзіць ад кабінетнага стылю працы і захаваць дасягнутую па выніках мінулага года тэндэнцыю ў эканоміцы. А менавіта перавагу ў росце прадукцыйнасці працы над зарплатай. Гучаць таксама тэмы арэнднага жылля і продажы легкавых аўтамабіляў Geely.

Нараўне з роўнымі ўмовамі пры размеркаванні арэнднага жылля на тыдні ўзнімаецца яшчэ адно важнае пытанне жыллёвай палітыкі - праблема даўгабудаў. На сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржкантролю Леанідам Анфімавым Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае: Беларусь ні ў якім разе не павінна ператварацца ў незавершаную будоўлю. Закранулі і кантроль над цэнаўтварэннем.